Архив метки: Інф_11клас

Адкрыты ўрок інфарматыкі ў 11 класе

Рызыкну выкласці відэазапіс урока інфарматыкі ў 11 класе. Гэты ўрок адбыўся 7 снежня 2010 года і быў прысвечаны паўтарэнню першай тэмы «Асновы Web-канструявання» і падрыхтоўцы да кантрольнай работы. Наўрад ці ў каго (акрамя, можа, непасрэдных удзельнікаў) хопіць цярпення праглядзець увесь урок. Можа, і не мае сэнсу гэтая задума. Але — «няма няволі горшай за ахвоту»: цікава паглядзець, якая будзе рэакцыя. Калі яно таго варта — прадоўжым, а не — будзем і далей «варыцца ў сваім саку».
[flashvideo filename=videos/files/2011/01/2010-12-07Inf11V2.flv /]

Вучням, інфарматыка, 11 клас

Апошнія старонкі школьнага падручніка па інфарматыцы: матэрыял па выкарыстанні гіперспасылак у Web-дакументах гл. тут: Інфарматыка, 11 клас.