Архив за месяц: Июнь 2013

Трава2013

Учора яшчэ раз можна было пераканацца, што навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення — не адзінае прызначэнне супрацоўнікаў школы 😉 Як дарэчы аказалася бацькоўская навука касьбы, ды і фізічная загартоўка — не апошняя справа!

Толькі што калега спыталася, як там учора было на касьбе. Адказаў, што было добра. А чаму б і не: работу для дваіх рабілі ўшасцярых, пагрэліся на сонцы, астудзіліся ветрыкам, папілі вадзіцы з воданапорнай вежы (як у дзяцінстве), паглядзелі зблізку на «рэканструкцыю» МТФ. І пры гэтым — ніякага начальства, самі сабе кіраўнікі. Дарэчы, трэба сказаць, што сінергетычны падыход даволі ярка праявіўся ў нашым чыста мужчынскім калектыве: і заданне выканалі, і адпачылі на прыродзе.

Праўда, калі падлічыць затраты (прамыя і ўскосныя) на нашу касьбу, то застаецца толькі смяяцца і радавацца, што не мы ў гэтым вінаватыя 😦