Архив за месяц: Март 2012

Гадзіна Зямлі

У суботу, 31 сакавіка, у 20 гадзін 30 мінут людзі, неабыякавыя да лёсу жыцця на планеце Зямля, могуць далучыцца да сусветнай акцыі «Гадзіна Зямлі». Для гэтага дастаткова выключыць святло на 1 гадзіну. Падрабязней аб гэтым можна прачытаць ТУТ і паглядзець ніжэй
[flashvideo filename=videos/files/2012/03/HourEarth2012-03-31_20-30.mp4 /]
(відэа ўзята з сайта БелТэлеРадыёКампаніі)
А яшчэ — ТУТ: http://news.tut.by/it/281666.html

Турнир 2012

После двухлетнего перерыва снова удалось организовать открытый чемпионат по компьютерным играм. Подробнее о нём можно узнать здесь:   Турнир-2012

Урок-канферэнцыя (астраномія-11)

Год назад адбыўся ўрок астраноміі, які, мне здаецца, будзе карысным паглядзець сёлетнім выпускнікам нашай школы. Канечне, ён не без хібаў, аднак менавіта такога я імкнуўся дасягнуць разам з вамі 🙂
Я ўдзячны ўсім былым вучням — удзельнікам урока і з задавальненнем пераглядаю нашу сумесную працу. Дзякуй і адміністрацыі школы (і настаўніцкаму конкурсу) за магчымасць паглядзець на свой урок «збоку». 😉
Частка 1, mp4, 20 Мб
[flashvideo filename=videos/files/2012/03/Astr5a.mp4 /]
Частка 2, mp4, 11,5 Мб
[flashvideo filename=videos/files/2012/03/Astr5b1.mp4 /]
Частка 3, mp4, 12,5 Мб
[flashvideo filename=videos/files/2012/03/Astr5b2.mp4 /]
Частка 4, mp4, 17 Мб
[flashvideo filename=videos/files/2012/03/Astr5c.mp4 /]

Юпітэр і Венера

Вечарам на захадзе на небе ў раёне сузор’я Авен можна бачыць два яркія свяцілы. Гэта — планеты Венера і Юпітэр. Прычым ярчэйшае з іх — гэта Венера (-4,2m), а слабейшае — Юпітэр (-2,1m). Зараз паміж імі каля 7°. 13 сакавіка яны зблізяцца да 3°. Нават звычайнай лічбавай камерай можна зрабіць здымкі гэтых планет. Ніжэй прыведзены два такія здымкі «з рук» (Cannon A610, ISO 200 адз ., вытр.1″/15, дыяфр.2,8)

   
 4х 12х

Нават на такіх просценькіх здымках можна пераканацца ў шарападобнасці планет, а таксама заўважыць блізкасць іх вуглавых дыяметраў (Юпітэр — 35″, Венера — 20″).