Архив за месяц: Июль 2012

Яшчэ адно назіранне баліда над Глыбокім

Толькі што яшчэ адзін відавочца незвычайнай нябеснай з’явы паведаміў мне аб яе акалічнасцях.

Дзіма, супрацоўнік музея, г.Глыбокае
«Аб’ект спачатку нагадваў  зорку, толькі яркую. Я заўважыў яго ноччу з 15 на 16 ліпеня 2012 года ў 0 гадзін 17 мінут на вышыні каля 40° на паўночным усходзе. Светлая кропка імкліва рухалася на ўсход і пры гэтым ярчэла, утвараючы блакітна-зеленаватае свячэнне. На вышыні каля 15° крыху паўночней пункта ўсхода аб’ект патух. Спачатку мільганула думка, што гэта феерверк. Потым ўзнікла меркаванне, што гэта спадарожнік, але хуткае павелічэнне яркасці і згасанне пасля гэтага навяло на думку, што я бачыў след нейкага касмічнага цела.
Пасля гэтага я пайшоў у дом, так як спыніўся на версіі аб знічцы. Аднак у 0 гадзін 22 мінуты мой брат пачуў грукат, падобны на гром. Адчуў яго і я, бо нават крыху дом завібрыраваў. Родныя падумалі, што гэты нейкі узрыў, магчыма — газу.»

m6
Такім чынам папярэдні вывад аб месцы заканчэння падарожжа «прышэльца» пацвярджаецца і ўдакладняецца. Зыходзячы з інтэрвалу часу ў 5 мінут (22-17=5), можна ацаніць аддаленасць крыніцы гука: каля 90 км ад Глыбокага. Паярчэнне баліда ў канцы яго траекторыі звязана з інтэнсіўным аддзяленнем ад яго мноства распаленых да тысячы градусаў дробных часцінак. Хутчэй за ўсё балід перастаў быць бачным з-за частковага разбурэння і змяншэння скорасці парадзіўшага яго цела, у выніку чаго яго астаткі сталі астываць. Моцны гук хутчэй за ўсё звязаны з ударам аб грунт рэшткаў цела (упаўне магчыма — аднаго або некалькіх даволі буйных кавалкаў).

 

Загадкавая нябесная з’ява

Нарэшце і на Глыббоччыну завітаў загадкавы нябесны госць. Першыя звесткі аб ім гл. тут: http://westki.info/artykuly/13485/u-glybockim-rayone-bachyli-svyatlo-u-nebe-kshtaltu-shara-i-chuli-mocny-grukat-yak
і тут: http://polack.by/podrobnosti-o-padenie-meteorita-v-severnoj-belorussii-15-16-iyulya-2012-goda.html

Шкада, што відавочцы падзеі не ўказваюць хаця б прыкладную вышыню ўспышкі над гарызнтам і амаль не выкарыстоўваюць асноўныя пункты гарызонту для ўдакладнення азімутаў. Вось дзе патрэбныя звесткі са школьных курсаў геаграфіі і астраноміі 😉
Не хапае і звестак аб прамежку часу паміж назіраннем успышкі і прыходам гуку. Ведаючы яго, няцяжка разлічыць аддаленасць да месца падзеі.

Некаторыя з відавочцаў прыводзяць схематычныя карты з прыкладнымі траекторыямі палёту баліда:
1) http://maps.yandex.ru/?um=S-4614hBIMBcd4tanw9p5G4RK4iDjkkA&l=map
і
2) http://polack.by/podrobnosti-o-padenie-meteorita-v-severnoj-belorussii-15-16-iyulya-2012-goda.html

Вось сведчанні назіральнікаў, з якімі давялося пагутарыць мне

Віталь, Падсвілле
«У пачатку першай гадзіны ночы з 15 на 16 ліпеня 2012 года нашу ўвагу прыцягнула святлівая паласа, якая імкліва рухалася да зямлі. Мы знаходзіліся на вуліцы Вакзальнай (г.п.Падсвілле). Святло ад паласы асвяціла наваколле, што і прыцягнула нашу ўвагу. На жаль, мы не змаглі заўважыць яе раней. Помню, што паласа рухалася зверху злева направа ўніз і патухла на вышыні каля 10°..15° на паўднёвым усходзе (у напрамку вёскі Ляпляне) на працягу прыкладна 5 секунд. Праз 3..4 хвіліны (мінуты) пачуўся ці то грукат, ці то выбух.»
m4

Таццяна Віктараўна Капцюг, праваднік цягніка «Санкт-Пецярбург — Мінск»
«Наш цягнік рухаўся на ўчастку Локня-Кісялевічы. У правым (па ходзе цягніка) акне купэ я заўважыла яркі аб’ект са святлівым хвастом накшталт следа рэактыўнага самалёта. Гэты аб’ект рухаўся ў тым жа напрамку, што і наш цягнік. Гэта было прыблізна за 6 хвілін (мінут) да прыбыцця на станцыю Кісялевічы.  Па раскладу цягнік прыбывае туды ў 1 гадзіну 19 мінут па Маскве). Хутка аб’ект знік за лесапасадкамі і праз некаторы час у тым баку неба асвяціла зарыва. Гуку не было чуваць, аднак яго мог заглушыць стук колаў (ён «глушыць» нават роў рухавікоў узлятаючых  самалётаў, калі цягнік праязжае каля аэрапорта).
Разам са мной гэтую з’яву назірала мая начальніца. А пасля прыбыцця цягніка ў Кісялевічы мы пацікавіліся ў машыніста, ці бачыў яе ён? Аказалася, што і ён заўважыў гэтую ўспышку, але не надаў ёй значэння»
m3

Калі паспрабаваць нанесці на карту ўсе больш-менш выразныя апісанні напрамку руху абъекта, то атрымаецца нешта такое:
m5

Цяпер трэба пашукаць відавочцаў гэтай рэдкай з’явы  ва Ушацкім і Докшыцкім раёнах.

Калі супаставіць звесткі аб затрымцы часу паміж назіраннем успышкі і прыходам гуку, то можна выбраць сведчанні аб розніцы ў 1..2 мінуты ад Глыбокага (каля 30 км), у 3..4 мінуты ад Падсвілля (каля 70 км).

Хутчэй за ўсё, з’ява звязана з балідам. Падаецца верагодным, што ён закончыў сваё касмічнае падарожжа, зваліўшыся ў выглядзе метэарыта недзе на паўднёвым ўсходзе ад Глыбокага. Але гэта толькі версія, якая патрабуе ўдакладнення.

Пакуль што ўсё: трэба рыхтавацца да чарговай працоўнай павіннасці на ніве падрыхтоўкі да Дня пісьменства — шукаць шуфель, прадумваць спецвопратку і т.п. і г.д.