Архив за месяц: Октябрь 2014

З Днём Настаўніка!

Усіх калег,
а асабліва тых, якія імкнуцца сумленна рабіць сваю справу, не задабрываючы, але і не трэціруючы сваіх вучняў;
якія не паддаюцца, а процістаяць навале хамства, некампетэнтнасці і нават невуцтва;
якія ва ўмовах дэфіцыту якаснай метадычнай і дыдактычнай падтрымкі навучання і выхавання дзяцей самі вынаходзяць аптымальныя педагагічныя шляхі,
віншую з прафесійным святам!
Жадаю вам здароўя і бадзёрасці, паболей нагод для аптымізму і заслужанай удзячнасці ад вучняў, іх бацькоў, а галоўнае — ад дзяржавы!
Пастарайцеся дачакацца тых часоў, калі працуючы на адну стаўку настаўнік зможа атрымаць заробак, не меншы за сярэдні па краіне!!!