Архив за месяц: Февраль 2010

З Валянцінавым днём!

Паважаная моладзь!

Віншую ўсіх вас з Днём закаханых! Памятайце, што акрамя вучобы ў вас ёсць і іншыя мэты. А галоўная з іх — стварыць сваю сям’ю, прадоўжыць свой род. Так што — шукайце сваіх палавінак,  а знайшоўшы — беражыце сваё шчасце і сваё каханне!
Акрамя гэтага віншую ўсіх наведвальнікаў блога з надыходам года Тыгра (або Ху — гл. кітайскі каляндар). Адбудзецца гэта падзея таксама 14 лютага. Хачу звярнуць увагу на тое, што ў аснове усходніх 12-гадовых каляндарных цыклаў ляжыць сідэрычны перыяд абарачэння планеты Юпітэр (якраз каля 12 год). Хутчэй за ўсё, такая характарыстыка гэтай прыкметнай планеты і вызначае той факт, што для большасці народаў сярод лікаў асобую ролю адыгрывае тузін (дюжина).