Архив за месяц: Июнь 2012

Наступны транзіт Венеры — у ХХІІ стагоддзі

На жаль, надвор’е ў Глыбокім зусім не спрыяла назіранням за падарожжам Венеры па сонечнаму дыску. Канечне, ранішні сон — гэта самы сон, аднак назіраць наступнае «дэфіле» «Ранішняй прыгажуні» змогуць нямногія з жывучых зараз людзей 😦

Для супакойвання рэкамендую відэа з сайта NASA (16 Mb)


Дарэчы, няцяжка звярнуць увагу на аранжавы абадок вакол чорнага дыска Венеры. Напэўна, гэта вынік рассейвання сонечных промняў у атмасферы Венеры. Цікава, чаму ён чырвоны з аранжавым?

Транзіт Венеры па дыску Сонца

Раніцай 6 чэрвеня пры ўмове яснага неба адразу пасля ўсходу Сонца на яго дыску можна будзе заўважыць маленькую чорную плямку. Гэта будзе павернутая да нас цёмным бокам планета Венера. Яна на працягу амаль 8-мі гадзін будзе перасякаць дыск Сонца. У Беларусі можна будзе бачыць толькі другую палову гэтай рэдкай з’явы: ад узыходу Сонца (каля 5 гадзін раніцы) і да сыходу Венеры з дыска Сонца (каля 8 гадзін раніцы). Мінулы раз такое адбывалася 8 год назад (чэрвень 2004 года). А наступнага транзіта давядзецца чакаць ажно 105 з паловай гадоў — ён адбудзецца толькі ў 2117 годзе.
Вось як прыкладна можа выглядаць дыск Сонца ад яго ўзыходу да заканчэння транзіту Венеры па ім.
https://drive.google.com/file/d/0By1ej2qSWSfFUEE3a3RKQUR5eGM/view?usp=sharing
А ніжэй прыкладны выгляд усёй з’явы для назіральніка ў каляземнай прасторы.
https://drive.google.com/file/d/0By1ej2qSWSfFbjZEcWZkY29jRHM/view?usp=sharing
Жадаючым на свае вочы пабачыць рэдкую з’яву трэба мець на ўвазе, што нават нізка размешчанае над гарызонтам Сонца шкодзіць вачам. Асабліва небяспечна назіраць за ім з выкарыстаннем аптычных прылад. Пры гэтым абавязкова трэба выкарыстоўваць цёмнае шкло (на крайні выпадак — шчыльныя сонечныя акуляры). А найлепей выкарыстаць камеру-абскуру (ці іншы спосаб атрымання праекцыі Сонца на экране). Аб тым, як зрабіць камеру-абскуру, гл. http://gloria-project.eu/wp-content/uploads/2012/05/CameraObscuraRu.pdf. Увогуле, на сайце праекта Глорыя можна знайсці многа спасылак і парад для назіранняў за праходжаннем Венеры па дыску Сонца.
У Глыбокім будуць арганізаваныя адзін ці два пункты назіранняў за з’явай. Жадаючыя далучыцца могуць пакінуць у каментарыях свае заяўкі.