Архив за месяц: Июль 2013

«Вішнёвы» чырвонец

Заканчваецца гарачая пара для ўладальнікаў вішнёвых насаджэнняў. У Глыбокім яна звычайна прыпадае якраз на сярэдзіну лета.

2103-07-15Vishni5d
Сярэдні кошт літровага слоіка вішань складаў 10..20 тысяч рублёў. Ведаючы дыяметр вішанак (1..2 сантыметры), можна ацаніць кошт адной такой ягадзіны.
1) Па формуле аб’ёму шара Vш=πd3/6 аб’ём адной вішніны атрымліваецца ад паловы куб.см (дробныя ягады) да 4 кубічных сантыметраў (буйныя ягады). Большасць ягадзін маюць аб’ёмы каля 1..2 куб.см. Ды яшчэ прамежкі паміж ягадзінамі.
2) Як вядома, 1 літр роўны 1000 куб.см. Значыць, у літровым слоіку можа змяшчацца каля тысячы невялікіх вішанак.
3) Для ацэнкі кошту адной вішанкі трэба падзяліць кошт літровага слоіка вішань на іх колькасць у ім. У выніку атрымліваецца, што адна невялікая ягадзіна вішні каштуе недзе каля 10 рублёў!
І гэта ў разгар сезона і ў сталіцы «вішнёвага фэсту»..
2103-07-15Vishni7d
А што ж тады можа каштаваць 1 беларускі рубель?

Гэтыя разважанні наводзяць на думку, што сапраўды, наспела патрэба ў чарговай дэнамінацыі беларускіх грошай.