Архив за месяц: Ноябрь 2010

Информатика, 10 класс

UrokiPascal10klass — долгожданный урок №7 (и не только) в теме №3: скачайте, распакуйте в прежнюю папку (некоторые файлы придётся заменить новыми версиями). Если сможете подготовиться к уроку, будет вам «респект» в виде хорошей оценки. А если нет — потеряем ещё один урок, а, значит, позже распрощаемся с ненавистным (для некоторых) Pascal’ем 😉

Віншую з Днём студэнта

Усіх сваіх вучняў, якія працягваюць вучыцца, віншую з цудоўным святам: Днём студэнта! Асабліва раю запомніць свае адчуванні ў гэты дзень тым, хто заканчвае ў наступным годзе ВНУ або ССНУ, бо пара студэнцтва хуткацечная, як і юнацтва ўвогуле.
Хай надыходзячая сесія будзе лёгкай і паспяховай, а ў залікоўцы адзнакі радуюць вока! Здароўя, кахання, фарту!

Фізіка, 8 клас, практ.10

Практыкаванне 10 — тут вы знойдзеце рашэнні найбольш складаных задач практыкавання №10 з падручніка па фізіцы для 8-га класа. На гэтым васьмікласнікі заканчваюць вывучэнне першай тэмы. Ура!
Для атрымання апошніх адзнак па першай тэме будзе карысным наступны камп’ютарны трэнажор:
камп’ютарны тэст — спампоўвайце, распакоўвайце, карыстайцеся. Кароткую інструкцыю знойдзеце ў файле ReadMe.Txt

Фізіка, 8клас (пр.8)

Хаця і са спазненнем, але публікую дэманстрацыю рашэння аднаго з самых складаных практыкаванняў у падручніку 8 класа: практыкавання 8. Пасля канікул нейкі час яшчэ давядзецца займацца тэмай «Цеплавыя з’явы». Так што гэты матэрыял лішнім не будзе. Запампоўвайце, распакоўвайце, запускайце і разбірайцеся.

ДАСШ №3: вынікі 1 чв., інф., астр., фізіка

Тут можна знайсці звесткі аб адзнаках за 1 чвэрць па фізіцы (8А), астраноміі (11А, 11Б і 11В), інфарматыцы (7А, 7Б, 8А, 10,А, 10Б, 11А, 11Б, 11В): Uspev2010_11-1.
Знаёмцеся, рабіце высновы, рыхтуйцеся да ІІ чвэрці. Калі што не так — усё яшчэ паправіма 🙂

ДАСШ №3 г.Глыбокае. Астраномія, 11 клас

Віншую сваіх вучняў, 11-класнікаў, з першымі канікуламі ў апошнім школьным годзе! Жадаю набрацца сіл для паспяховага далейшага вывучэння «зорнай навукі».
Будзе карысным да пачатку 2-ой чвэрці пазнаёміцца з новым выпрабаваннем: камп’ютарным тэстам. З яго дэмаварыянтам вы зможаце пазнаёміцца тут: тэст па тэме №1