Архив за месяц: Май 2012

Спектральная класіфікацыя 2012

У школьнай астраноміі выкарыстоўваецца гарвардская спектральная класіфікацыя зорак. Яна прадугледжвае 8 спектральных класаў, якія абазначаюцца літарамі
O
B
A
F
G
K
M
L
(па меры ўбывання тэмпературы зорак). Для яе запамінання існуе некалькі мнеманічных правілаў. Самыя вядомыя з іх:

Oh
Be
A
Fine
Girl / Guy
Kiss
My
Lips
і Один
Бритый
Англичанин
Финики
Жевал
Как
Мелкий
Лук

Вучням было прапанавана скласці адпаведную мнемоніку па-беларуску. Адгукнуліся два аўтары: Залескі Юрый (11А) і Савёнак Аня (11Б), якія прапанавалі па аднаму варыянту мнеманічнага правіла на беларускай мове (яны прыведены побач справа).
Галасаванне выявіла пераможцу: ім стала мнемоніка Залесскага Юрыя — у апошнюю хвіліну сказалася падтрымка сяброў 🙂 Абодва ўдзельнікі: і Аня, і Юра атрымалі апошнія (высокія) адзнакі.

Дзякуй усім удзельнікам галасавання!