Архив за месяц: Май 2010

Вынікі вывучэння інфарматыкі

Напярэдадні апошняга вучэбнага дня мінаючага навучальнага года змяшчаю звесткі аб выніках вывучэння інфарматыкі ў нашай школе:

Астраномія-11, вынік

Віншую ўсіх 11-цікласнікаў ДАСШ №3 і раённай гімназіі г.Глыбокае з заканчэннем вывучэння аднаго з самых дзіўных і цяжкіх школьных прадметаў — астраноміі! Параўнальныя вынікі па класах можна знайсці тут: дыяграма.

Спектральная класіфікацыя зорак

У школьнай астраноміі выкарыстоўваецца гарвардская спектральная класіфікацыя зорак. Яна прадугледжвае 8 спектральных класаў, якія абазначаюцца літарамі
O
B
A
F
G
K
M
L
(па меры ўбывання тэмпературы зорак). Для яе запамінання існуе некалькі мнеманічных правілаў. Самыя вядомыя з іх:

Oh
Be
A
Fine
Girl / Guy
Kiss
My
Lips
і Один
Бритый
Англичанин
Финики
Жевал
Как
Мелкий
Лук

Вучням было прапанавана скласці адпаведную мнемоніку па-беларуску. Адгукнуліся чатыры аўтары: Дзехцяронак Анастасія (11’гімназічны), Мяшко Юлія, Свілёнак Арцём і Цыганкоў Максім (11’В). Яны прапанавалі 8 варыянтаў мнеманічных правіл на беларускай мове (яны прыведены побач справа).
Калі ласка, выберыце з іх адзін найбольш падыходзячы на Ваш погляд варыянт.
А калі ў вас ёсць свой варыянт — не палянуйцеся, запішыце яго ў каментарыях.
Дзякуй!

 [poll id=»05″]

Вучням, інфарматыка, 11 клас

Апошнія старонкі школьнага падручніка па інфарматыцы: матэрыял па выкарыстанні гіперспасылак у Web-дакументах гл. тут: Інфарматыка, 11 клас.

Вучням, фізіка, 7 клас

Па просьбе адной са сваіх вучаніц рызыкну выкласці крыху раней часу рашэнні задач практыкавання №22 (закон Архімеда). Акрамя гэтага, дадаю віртуальны трэнажор па вымярэнню сілы Архімеда. Далей глядзіце тут.

Што такое — Інтэрнет?

Прайшлі першыя заняткі ў 10-ых класах па тэме «Камп’ютэрныя камунікацыі і Інтэрнет». У нашай школе на ўроку інфарматыкі пытанне «Які сэнс мае паняцце ‘Інтэрнет’?» было зададзена больш чым шасці дзесяткам маладых людзей. Мяне вельмі здзівіла, што больш-менш блізкі на чакаемы мною адказ змаглі даць толькі некалькі вучняў (не больш за пяць). Сапраўды, яркай прыкметай сучаснага чалавека становіцца няўменне за знешнасцю бачыць сутнасць 😦 Насцярожвае і тое, што нават вывучаючыя англійскую мову юнакі і дзяўчаты не змаглі прааналізаваць паходжанне назвы «InterNet».

За тлумачэннямі можна звярнуцца да артыкула з агульнавядомай Вікіпедыі. Хаця там прыводзяцца дадзеныя двухгадовай даўніны, многае застаецца актуальным і зараз. Напрыклад, правілы напісання тэрміна па-руску, варыянты напісання з вялікай і з малой літар. Дарэчы, у сувязі з новым беларускім правапісам, давядзецца пісаць «Інтэрнэт» (замест «Інтэрнет»).
Візуальнае ўяўленне аб Інтернет можна атрымаць тут, а лепш тут (там жа ўзятая і карцінка, прыведзеная ў пачатку гэтага запісу).
Бліжэйшае будучае Інтэрнет можна ўявіць, пабываўшы тут. Нягледзячы на англамоўнасць рэсурсу, становіцца зразумелым, што камп’ютэрнай павуціне становіцца цесна на Зямлі.
Ну, а тут можна пазнаёміцца са звесткамі аб гісторыі Інтэрнета.