Архив метки: Фіз_08клас

Фізіка, 8 клас, пр.14

Надыходзіць заканчэнне ІІ чвэрці. Яшчэ адзін шанс для атрымання добрай адзнакі:
Практыкаванне 14 — тут вы знойдзеце дэманстрацыю рашэння задач з пр.14 (падручнік «Фізіка-8»). Спампоўвайце, распакоўвайце, разбірайцеся.

Фізіка, 8 клас, пр.13

Практыкаванне 13 — рашэнне задач практыкавання 13. Для некаторых будзе ня лішнім патрэніравацца перад заканчэннем ІІ чвэрці. Запампоўвайце, распакоўвайце, разбірайцеся

Фізіка, 8 клас, практ.10

Практыкаванне 10 — тут вы знойдзеце рашэнні найбольш складаных задач практыкавання №10 з падручніка па фізіцы для 8-га класа. На гэтым васьмікласнікі заканчваюць вывучэнне першай тэмы. Ура!
Для атрымання апошніх адзнак па першай тэме будзе карысным наступны камп’ютарны трэнажор:
камп’ютарны тэст — спампоўвайце, распакоўвайце, карыстайцеся. Кароткую інструкцыю знойдзеце ў файле ReadMe.Txt

Фізіка, 8клас (пр.8)

Хаця і са спазненнем, але публікую дэманстрацыю рашэння аднаго з самых складаных практыкаванняў у падручніку 8 класа: практыкавання 8. Пасля канікул нейкі час яшчэ давядзецца займацца тэмай «Цеплавыя з’явы». Так што гэты матэрыял лішнім не будзе. Запампоўвайце, распакоўвайце, запускайце і разбірайцеся.

Фізіка, 8 клас

Чарговая дэманстрацыя рашэнняў задач з пр.7 падручніка па фізіцы — гл тут: Fiz08U11. Пакуль што не ўся, але гэта — паправіма (як і ў выпадку з рашэннямі задач пр.6)

Фізіка, 8 клас

Прыйшоў час навучыцца рашаць адны з самых складаных задач школьнага курса фізікі — задачы на разлік колькасці цеплаты пры цеплаабмене. Магчыма, у гэтым вам, паважаныя васьмікласнікі, будзе карысная наступная дэманстрацыя: Fiz08U09 — спампоўвайце, распакоўвайце і праглядайце рашэнні задач практыкавання №6. Поспехаў!