Архив за месяц: Апрель 2012

Кусцікавая эпапея

У гэты дзень я не правёў ніводнага ўрока, бо быў заняты па прычыне «вытворчай неабходнасці» — удзельнічаў у спальванні хмызняку. Яго раней высякалі іншыя брыгады супрацоўнікаў устаноў адукацыі. Нам пашэнціла з надвор’ем — сапраўдны красавік. А вось нашым папярэднікам даводзілася і ў снег, і на холадзе рыхтаваць нам фронт работ — высякаць і складзіраваць кустоўе, такое ненавіснае некаторым кіраўнікам.

Канечне, зараснікі пасярод поля — гэта не па-гаспадарску. Аднак ці так ужо яно таго варта, каб дзесяткі людзей адрываць ад іх працоўных абавязкаў і прымушаць без спецадзення, ды яшчэ са сваім інструментам займацца нязвыклай справай? Ды і ці па-гаспадарску гэта — так дарэмна грэць паветра? Дарэчы, большасць з працаваўшых упэўнена, што хутка хмызнякі адродзяцца зноў..
Ну, а я цяпер ламаю галаву, як ліквідаваць узнікшае адставанне ва ўроках 😦
P.S. І ўсё-такі гэта быў для мяне дзень адпачынку — як на курорце 🙂

А вы прынялі ўдзел у Гадзіне Зямлі?

Паўтара месяца цягнулася апытанне «Ці ўдзельнічалі Вы ў Гадзіне Зямлі?». Адказ далі 27 чалавек. У выніку большая частка адказаўшых (15 чалавек) не ўдзельнічалі ў акцыі. З іх 9 чалавек не ведалі аб ёй (значыць, сярод іх маглі быць патэнцыйныя ўдзельнікі).
А вось 12 чалавек ведалі і рыхтаваліся да ўдзелу ў акыці. Праўда, з іх толькі сем рэальна ўключыліся ў праект.
[poll id=»8″]
Дзякуй!