Архив за месяц: Май 2011

Спектральная класіфікацыя-2011 (вынікі)

Прайшло больш тыдня галасавання за беларускамоўныя варыянты мнеманічнага правіла для спектральных класаў зорак. За гэты час свае галасы пакінулі 20 наведвальнікаў. У выніку пераможцам (39%, 7 галасоў) стаў варыянт Шынкевіч Юліі (11В): Оперу Бачучы Афіцэры Фацэтна Жадалі Казкай Маленькай Лічыць — 10 балаў па астраноміі. Аднак, паколькі гэта адзнака амаль не ўплывала на выніковую, то Юля атрымоўвае бонус па інфарматыцы 😉
Другое месца (33%, 6 галасоў) атрымаў варыянт Шчарбіцкага Андрэя (11Б): О Беларусь, Айчына Фантастычная! Жыві, Красуйся Мінулая Літва — 10 балаў па астраноміі.
Трэцяе месца (22%, 5 галасоў) дастаецца варыянту Шнітко Алены (11Б): О, Бадай Адзіны Фотаздымак Жаўцеў Каля Майго Люстэрка — 9 балаў па астраноміі.

Дзякуй усім аўтарам і ўдзельнікам галасавання!

Спектральная класіфікацыя-2011

У школьнай астраноміі выкарыстоўваецца гарвардская спектральная класіфікацыя зорак. Яна прадугледжвае 8 спектральных класаў, якія абазначаюцца літарамі
O
B
A
F
G
K
M
L
(па меры ўбывання тэмпературы зорак). Для яе запамінання існуе некалькі мнеманічных правілаў. Самыя вядомыя з іх:

Oh
Be
A
Fine
Girl / Guy
Kiss
My
Lips
і Один
Бритый
Англичанин
Финики
Жевал
Как
Мелкий
Лук

Вучням было прапанавана скласці адпаведную мнемоніку па-беларуску. Адгукнуліся тры аўтары: Шнітко Алена (11Б), Шынкевіч Юля (11В) і Шчарбіцкі Андрэй (11Б), якія прапанавалі 4 варыянты мнеманічных правіл на беларускай мове (яны прыведены побач справа).
Калі ласка, выберыце з іх адну найбольш падыходзячую на Ваш погляд мнемоніку.
А калі ў вас ёсць свой варыянт — не палянуйцеся, запішыце яго ў каментарыях.
Дзякуй!

 [poll id=»07″]