Клас 11А

Вітаю былых сваіх вучняў і іх бацькоў!

2014-06-09

11A_Vynik — выніковая паспяховасць вучняў 11А.

Віншую з заканчэннем экзаменаў!
Пастарайцеся перажыць гэта спакойна, без залішняй эйфарыі і без разгубленасці. Наперадзе — выпускны вечар, затым ЦТ,
затым — залічэнне ці пошукі іншага шляху.
Так што — трымайце сябе ў тонусе!

EkzmenBezStressa — рэкамендацыі псіхолага старшакласнікам, рыхтуючымся да экзаменаў, і іх бацькам.

2014-06-09
Экзамен па англійскай мове

2014-06-06
Экзамены па рускай мове, гісторыі, па ФП

2014-06-05
Спіс вучняў, якім трэба разлічыцца з бібліятэкай школы:
Васільчык Анастасія, Іваноўскі Вадзім, Калмычэўская Вікторыя,
Капшуль Анжэліка, Кішко Аляксандр, Парфяновіч Алеся,
Пятровіч Раман, Шаўкун Святлана.
Не зацягвайце, у пятніцу (06.06) ці ў панядзелак (09.06) падыйдзіце і разлічыцеся.

2014-06-04
Экзамен па беларускай мове і літаратуры

2014-06-03
Кансультацыя перад экзаменам па беларускай мове і літаратуры

2014-06-02 Першы экзамен у нашым 11 А



11A4 — вынікі 4-ай чвэрці
11A
 — вынікі апошняга навучальнага года ў 11А класе

30.05.2014
Табліца грашовай рэшты рахункаў вучняў 11А (на 09.06.2014).

Вучань Астача
1 Апяцёнак Т. -450
2 Асіпенка В. 0
3 Васільчык А. 500
4 Галавін Дзм. 4750
5 Гапанёнак У. 0
6 Іваноўскі В. 0
7 Казачок А. 0
8 Калітончык А. 0
9 Калмычэўская В. 300
10 Капшуль А. 400
11 Кісялёў М. 0
12 Кішко А. 150
13 Малькевіч Дз. 250
14 Мурзіч Дзм. 0
15 Мурзіч П. 350
16 Парфяновіч А. 0
17 Пятровіч Р. 0
18 Шаўкун Св. 0
19 Янкоўскі Д. 250
Дзякуй усім, хто своечасова разлічыліся за сваё харчаванне! 🙂 А вось Тані тэрмінова ліквідаваць запазычанасць, вярнуўшы доўг Насці!

31.05.2014
Свята апошняга званка

07.05.2014
Ужо другі раз юнакі і дзяўчаты з 11А і 11Б пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Веранікі Іосіфаўны прадставілі на сцэне нашай школьнай залы вусны часопіс, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

     
     

Асабліва гучала пад гітару ў іх выкананні знакамітая «Кацюша»

08.04.2014
Нарэшце гэта адбылося: наш Мурзіч Дзіма выступіў на школьнай навукова-практычнай канферэнцыі і цяпер пачынае рыхтавацца да раённага тура!

Як я даўно гэтага чакаў! Дзякуй, Дзіма! І поспехаў табе на раённай канферэнцыі!

02.04.2014
Встреча с отцом Петром

   

3Klas11A2013-14 — вынікі першых трох чвэрцяў нашага апошняга школьнага навучальнага года

21.03.2014
Сустрэча з ксяндзом Вячаславам

   

24.02.2014

«Салодкі  стол» у гонар нашых хлопцаў!

     
Харавое віншаванне ад нашых дзяўчат Разліваюцца салодкія напоі Тост ад дзяўчынак

22.02.2014
Спартландыя «Вучні-Бацькі-Настаўнікі»

Міжраённае першынства па міні-футболе з удзелам каманды практычна аднаго нашага 11А.

     
 Пас аддае Пятровіч Раман  Удар ад варот робіць Янкоўскі Данііл Небяспечны момант ля варот Гапанёнка Уладзіслава
   

17.02.2014

Нарэшцэ гэта адбылося! Людзі з нашага 11А самі падрыхтавалі і правялі сустрэчу старшакласнікаў з ветэранамі афганскай вайны Апяцёнкам Генадзем Станіслававічам і Тумашом Багданам Іванавічам.

У даволі запоўненай зале была нязвыклая цішыня Вядучыя Дзяніс Малькевіч
і Святлана Шаўкун
Наш камп’ютарны гуру і
гукарэжысёр Дзіма Мурзіч
Цудоўна расказвае верш Юля Турчыновіч
Ідэйны натхняльнік нашай справы Уладзіслаў Гапанёнак Зала ўважліва слухала аповяды ветэранаў
Багдан Іванавіч Тумаш Генадзь Станіслававіч Апяцёнак

Прыемна было назіраць і за падрыхтоўкай імпрэзы, і за яе правядзеннем. Галоўнае для мяне — шчырасць усіх маіх вучняў, хто меў дачыненне да высакароднай справы: ушанаванню воінаў, з гонарам перажыўшых афганскае пекла і памінанню загінуўшых у ім глыбоцкіх хлопцаў! Вялікая ўдзячнасць адгукнуўшымся на нашу прапанову ветэранам! Добрыя словы сказаў адзін з іх: каб будучым воінам з ліку хлопцаў, што прысутнічалі ў зале, не давялося абараняць на чужой зямлі нечыя інтарэсы цаной сваіх жыццяў!

03.01.2014

Віншую ўсе сем’і вучняў 11 «А» класа
з пачаткам Новага года!

Хай ён стане для хлопцаў і дзяўчат з нашага класа лёсавызначальным і ўдалым!
Жадаю вам не памыліцца ў выбары жыццёвых мэт,
цярпення і настойлівасці ў іх дасягненні!

Школа ўдзячная вам:

Ніна Сямёнаўна і Генадзь Станіслававіч,
Інна Пятроўна і Яўген Нікадзімавіч,
Святлана Анатольеўна,
Наталля Іванаўна і Аляксандр Вацлававіч,
Вольга Васільеўна і Алег Барысавіч,
Зарана Іванаўна,
Наталля Яўгенаўна

за дапамогу ў забеспячэнні нашай установы сродкамі гігены!

26.12.2013

Вынікі другой чвэрці гл. тут: 2_11A2013_14

04.12.2013

Школу наведалі «нашы» хлопцы: Локцеў Уладзіслаў і Собаль Саша

Прыемна было даведацца, што Улад у сваёй вагавай катэгорыі стаў другім на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па боксу і мае званне «Кандыдат у майстры спорту»!

Вынікі І чвэрці ў нашым класе гл. тут: 11A1

31.08.2013

Моманты ўрачыстай лінейкі

31-08-2013, наш 11А 31-08-2013, наш 11А
31-08-2013, 11А, 1А 31-08-2013, 11А, 1А

[flashvideo filename=videos/files/2013/09/2013-08-31klas1A.mp4 /]

На першы ўрок запрашаюцца ўсе вучні класа, бо замест замежнай мовы мы пагаворым пра мінулае ( 😦 ) лета, пра вашы планы на будучае і пра ваша стаўленне да нашай краіны

28.08.2013

«Пробны дзень» у нашай школе прызначаны на 30 жніўня, для нашага класа — на 9 гадзін раніцы. Быць трэба усім, а пры немагчымасці прысутнічаць — паведаміць аб прычыне класнаму кіраўніку раней.

А Асіпенка Валі, Галавіну Дзіму і Пятровічу Раману можна будзе забраць свае дзённікі за 10 клас (калі яны вам яшчэ патрэбныя) 😦

27.08.2013

Праполка бегавой дарожкі

Апошняя летняя «практыка»

08.08.2013

Аб матэрыяльнай дапамозе сем’ям: гл. MatPom2013

Да ўвагі сем’яў, маючых патрэбу ў датацыях на харчаванне

Бясплатна харчавацца ў школьнай сталоўцы маюць права:

  1. дзеці са шматдзетных семьяў (патрэбныя: заява і копія пасведчання шматдзетнай сям’і);
  2. дзеці з малазабяспечаных сем’яў (патрэбныя: заява, звесткі аб даходах кожнага чальца сям’і заапошнія 12 месяцаў і даведка аб складзе сям’і);
  3. дзеці з сем’яў, дзе адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам І ці ІІ групы  (патрэбныя: заява і копія пасведчання інваліда аб праве на ільготы і ўкладыш у яго);
  4. дзеці з сем’яў, знаходзячыхся ў сацыяльна-небяспечным становішчы  (патрэбная выпіска з рашэння Савета прафілактыкі);
  5. дзеці з сем’яў, пражываючых у сельскай мясцовасці  (патрэбныя: заява і даведка аб сельскай рэгістрацыі).

Калі ваша сям’я падыходзіць пад хаця б адну з гэтых умоў і вы жадаеце выкарыстаць дзяржаўную датацыю — неадкладна пачынайце збіраць дакументы і напішыце заяву на імя дырэктара школы

Узор заявы на вызваленне ад аплаты харчавання

 

201 комментарий на “Клас 11А

  1. Леська

    Экзамен проходил в виде теста.
    Было 3 теста: ворд, Эксель и теория.
    Оценки 8,6,7. Среднее 7. За семестр у меня 7. Так что итоговая тоже 7. Короче, это было весело))

    Нравится

  2. Леська

    Игорь Евгеньевич, мне нужна небольшая помощь с написанием длииииинных формул в Экселе. Сможете помочь?
    Я вам задание на почту перешлю.

    Нравится

Оставьте комментарий