Архив за месяц: Октябрь 2009

Астраномія, 11 клас

24.04 усе, хто мае адносіны да «зорнай навукі» (а значыць, і мы з вамі), адзначалі Міжнародны Дзень астраноміі. Па традыцыі, ён адзначаецца з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны мая ў суботу, якая бліжэй да 1-й квадры Месяца. У гэтым годзе такой суботай стала 24 красавіка.
Мы пачалі вывучаць тэму «Зоркі». Вось задачы 8 і 9, якія адсутнічаюць у падручніку. Іх карысна рашыць тым, хто не справіўся з заданнем ПР 7-1 😦
№8. Зорка з абсалютнай зорнай велічынёй -8m мае бачную зорную велічыню 3,2m. Вызначце адлегласць да гэтай зоркі.
№9. Вызначце свяцільнасць Палярнай зоркі, калі яе абсалютная зорная велічыня роўная -4,6m.
Гэтыя задачы мы разгледзім на ўроку. Можаце падрыхтавацца і «бліснуць» перад аднакласнікамі сваімі ведамі. Я толькі «за» 🙂
Архіў запісу…

Інфарматыка, 11 клас

Не ведаю, спачуваць ці віншаваць, але 11-ыя класы пачалі вывучаць апошнюю тэму школьнага курса інфарматыкі.
15-16.04. Першая КЛР паказала, што ніхто з вучняў 11’Б класа не сутыкаўся раней з HTML-кодам. Ды і ўвогуле — з такой тэхналогіяй стварэння Web-дакументаў.
22-23.04. Вынікі другой КЛР крыху лепшыя: частка вучняў зразумела, што «выратаванне тонучых — справа саміх тонучых» і больш-менш справілася з заданнем. Малайца Бука Аляксандр: сваёй стараннасцю змог атрымаць найвышэйшы бал. Бярыце прыклад! А яшчэ лепш паспяваць на ўроку…
Ну, а чарговы ўрок будзе прысвечаны ўжо іншай тэхналогіі стварэння Web-дакументаў.
Архіў запісу…

Дзень Настаўніка

З Днём Настаўніка, паважаныя калегі! Хай у гэтую нядзелю вам удасца знайсці вольны час, каб удзяліць яго не працы, а сабе асабіста, сваім блізкім. А ўсе не маючыя непасрэднага дачынення да нашай працы людзі няхай хоць у гэты дзень зразумеюць, чым увесь час заняты на першы погляд такі вольны ад турбот Настаўнік.

Інфарматыка, 10 клас

Ідзе вывучэнне тэмы «Апрацоўка інфармацыі ў ЭТ». У канцы красавіка плануецца кантрольная работа. Для падрыхтоўкі трэба паўтарыць §1-8,10(п.1), а таксама — выкананыя КЛР.
Архіў запісу…

Інфарматыка, 6-7 класы

Вучням, пачынаючым вывучаць інфарматыку, будуць карыснымі простыя, але эфектыўныя трэнажоры для выкарыстання мышкі і клавіятуры ад НВА ІнісСофт:
TMouse — мышыны трэнажор;
TKeyb — клавіятурны трэнажор.
Выберыце патрэбны архіў з трэнажорам, запампуйце яго на свой кампьютэр. Затым распакуйце і запускайце файлы MOUSER.Exe (мышыны трэнінг) ці KBD.Exe (клавіятурны трэнінг).

pascalabc — сістэма праграмавання PascalABC (Zip-архіў).